Klasowy pamiętnik : Правила оформления классных и домашних работ

wtorek, 4 września 2018

Правила оформления классных и домашних работ

В этом году у нас появились тетради. Я расскажу Вам о правилах оформления классных и домашних работ. Вот цитата из инструктивно-методического письма. 
“У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, Усе запiсы ў сшытках вучнi павiнны рабiць акуратна, разборлiвым почыркам з захаваннем чырвонага радка.
У ІІ – ІV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запісваецца на рабочым радку сшытка наступным чынам:
- дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю: 6 верасня. 
- на наступным радку (пасярэдзіне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“. 
- у сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ паміж датай і словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ неабходна прапускаць адну клетку
- паміж словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ і заданнем неабходна прапускаць дзве клеткі.
- У сшытках па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, пачынаючы з ІІ класа, пры афармленні рашэння задач на асобным радку ўказваецца від навучальнай работы. Паміж назвай віду работы, рашэннем і адказам прапускаецца 1 клетка ўніз. 
- Паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным, прапускаецца дзве клеткі
- Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаецца 4 клеткi
- Паміж слупкамі прыкладаў прапускаецца тры клеткі ўправа. Слова ”Прыклады“ ў ІІ – ІV класах не пішацца.”

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz